У раёне пасёлка Джубга на чарнаморскім узбярэжжы Расіі перакуліўся катамаран, дзве пасажыркі загінулі.

Як выявілася, на борце знаходзіліся 55 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Пры гэтым змяшчальнасць судна па праекце складала 12 чалавек.

Беларусаў сярод пасажыраў не было.

Затрыманыя ўладальнік судна і капітан. Заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0