Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў, а таксама спартыўныя спаборніцтвы на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі паглядзелі больш за 60% гарадскога насельніцтва Беларусь ва ўзросце ад 4 гадоў.

Гэта вынікі даследавання, якое на замову БТ праводзіла кампанія «АМГ-Кансалт» / «Рэальнае вымярэнне». Праўда, няма тлумачэнняў, ці лічба «60%» адносіцца да кожнай з цырымоній, ці азначае суму аўдыторый.

Апроч таго, у прэс-рэлізе БТ сцвярджаецца, што агульная аўдыторыя гледачоў склала больш за 4 мільёны чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0