Ва Украіну паступіла першая ў гісторыі краіны партыя нафты з ЗША.

У Адэскі порт прыйшоў танкер Wisdom Venture, які даставіў з ЗША 75 тысяч тон нафты.

Перакачка нафты ў берагавыя рэзервуары зойме парадку 36 гадзін. Пасля гэтага сыравіну накіруюць па нафтаправодзе «Адэса — Крэменчуг» на тамтэйшы нафтаперапрацоўчы завод.

Украіна атрымае яшчэ некалькі партый нафты гатунку Bakken. Чакаецца, што наступная партыя прыбудзе ў Адэсу ў наступным месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0