Беларускія валейбалісты ў паўфінале саступілі ў Любляне ў напружаным паядынку Славеніі — 1:3 (25:21, 25:27, 20:25, 18:25). 

У другім паўфінале Куба перамагла Турцыю — 3:2.

У фінале кваліфікацыі Лігі нацый згуляюць Куба і Славенія (21.30), а ў 18.30 на пляцоўку арэны «Стожыцэ» выйдуць валейбалісты Беларусі і Турцыі.

Гэтыя дзве каманды ўжо сустракаліся ў фінале залатой Еўралігі ў Таліне, дзе мацнейшымі (3:0) былі нашы сапернікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?