На гандлёвай плошчы ў горадзе Плантэйшн у штаце Флорыда ў суботу адбыўся магутны выбух, перадае Бі-бі-сі.

Па звестках паліцыі, траўмы атрымалі 22 чалавекі, ім аказваецца дапамога ў шпіталях, але іх жыццё па-за небяспекай.

Кіраўнік пажарнай службы горада паведаміў, што прычына выбуху пакуль застаецца нявызначанай, але сярод завалаў знайшлі рэшткі разарваных газавых труб.

Выбух быў настолькі магутным, што, па словах мясцовых жыхароў, яго было чуваць за некалькі кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0