Флэшмоб #BottleCapChallenge набірае папулярнасць сярод спартсменаў і артыстаў, піша Еўраспорт.

Расійская актрыса Яна Кошкіна, якая здымалася ў серыяле на тэлеканале ТНТ адкрыла бутэльку грудзямі.

А балерыне Анастасіі Валачковой удалося грацыёзна адкрыць бутэльку нагой у пуантах.

Флэшмоб запусціў казахстанскі баец MMA Карэн Пашыкян: ён адкруціў вечка з бутэлькі ударам нагі. Удзельнікі чэленджу вынайшлі іншыя спосабы: бутэльку адкрывалі шайбай, канькамі і нават гімнастычнай булавой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0