Два венесуэльскія нафтаперапрацоўчыя заводы — Amuay і Cardon, размешчаных на паўвостраве Парагуана на паўночным захадзе краіны, спынілі працу, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Гэта адбылося пасля адключэння ў рэгіёне электраэнергіі. Збой пачаўся ў суботу у 23:30 па мясцовым часе (06:30 7 ліпеня па Мінску). У бліжэйшых населеных пунктах у рэгіёне таксама няма электрычнасці. Колькі часу спатрэбіцца на тое, каб аднавіць працу прадпрыемстваў, невядома.

Перабоі электразабеспячэння ў гэтай краіне з'ява нярэдкая. Апошняе масавае адключэнне электраэнергіі ў сакавіку гэтага года, калі без электрычнасці засталіся 21 з 23 штатаў, улады тлумачылі кібератакай на энергасістэму краіны і ўсклалі адказнасць на «амерыканскі імперыялізм».

Фото El Nacional via БелТА

У канцы сакавіка Венесуэла зноў засталася без электрычнасці. Урад вінаваціў апазіцыю ў дыверсіі на ГЭС. Але хутчэй за ўсё прычына ў зношанасці энергетычнага абсталявання.

Нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка з'яўляюцца асновай эканомікі Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0