Арандадаўцам, якія здаюць кватэры на суткі, давядзецца плаціць штомесячны падатак,паведаміў на прэс‑канферэнцыі 28 студзеня намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Аляксандр Суботка.
Паводле слоў чыноўніка, сума падатку можа скласці 130 еўра, аднак гэтае пытанне яшчэ трэба разгледзець. Астатнія арандадаўцы будуць выплачваць падаходны падатак у адпаведнасці з раней устаноўленым парадкам.
Паводле інфармацыі А.Суботкі,
сёння на ўліку ў падатковых органах сталіцы знаходзяцца 29 тысяч арандадаўцаў, якія здаюць унаём кватэры.Гэта на 3 тысячы больш, чым у 2007 годзе, што тлумачыцца працай падатковых органаў у гэтым кірунку і свядомасцю грамадзян, зазначыў чыноўнік.
Як паведаміў прадстаўнік МПЗ, выпадкі выяўлення арандадаўцаў, якія не выплачваюць падаткі ад здачы кватэр унаём, розныя. «Бывае, што і сусед заяўляе на суседа. Аднойчы ў падатковыя органы звярнулася сама гаспадыня кватэры. Яна паскардзілася на жыльцоў і была гатова іх выселіць, і нават заплаціць падаходны падатак».
0
0
0
0
0
0