Свет2020

Журналіст грузінскага тэлеканала выклікаў міжнародны скандал, абразіўшы Пуціна ў эфіры

Георгій Габунія 

Грузінская тэлекампанія «Руставі 2» спыніла вяшчанне. У кіраўніцтве патлумачылі гэта сітуацыяй, якая ўзнікла пасля абразлівых рэплік аднаго з вядоўцаў на адрас Уладзіміра Пуціна і яго сваякоў, піша РБК.

У паведамленні, апублікаваным кіраўніцтвам тэлекампаніі, спыненне вяшчання патлумачылі няздольнасцю МУС Грузіі гарантаваць бяспеку журналістам. Паведамляецца, што пасля скандальнага выступу ў праграме P.S. былі здзейсненыя напады на некалькіх супрацоўнікаў.

Раней стала вядома, што каля будынка, у якім знаходзіцца «Руставі 2», сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія запатрабавалі закрыцця тэлекампаніі і прабачэнняў з боку яе кіраўніцтва і журналіста Георгія Габунія.

Кіраўніцтва «Руставі 2» афіцыйна перапрасіла за паводзіны свайго супрацоўніка. Там паведамілі, што лічаць расійскага прэзідэнта «ворагам» і выступаюць супраць цэнзуры, аднак лічаць непрымальным мат у эфіры.

Асудзілі паводзіны Габуніі прэзідэнт і прэм'ер-міністр Грузіі. Экс-прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі, якога падтрымлівае «Руставі 2», заклікаў грузінскія выданні не ператварацца ў «істэрычныя расійскія СМІ», перадаваць інфармацыю без эпатажу і ў цывілізаванай форме.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць