Генеральная пракуратура накіравала для разгляду ў Мінскі абласны суд крымінальную справу па абвінавачанні непаўналетняга ў забойстве настаўніцы і вучня.

Дзесяцікласніку СШ №2 прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.п.1, 6, 13 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю іх хуліганскіх меркаванняў); ч.1 арт.14 і п.п.1, 6, 10, 13 ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў); ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса.

Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, які знаходзіўся ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення СК, у Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў, пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага.

Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінута без змены.

Двайное забойства ў школе ў Стоўбцах: высветліліся новыя падрабязнасці

«Піў самагон і спаў п’яны на задняй парце» — што новага вядома пра нападніка на школу ў Стоўбцах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0