«Сын сяброўкі сёлета ідзе ў сад у гарадскім пасёлку пад Мінскам. У канцы чэрвеня адбыўся сход бацькоў, дзе іх паставілі перад фактам: у групу залічана 32 дзіцяці. Але ў садку толькі 21 ложак і 16 шафаў. Адміністрацыя садка прапанавала дзяліць шафкі і ложкі на дваіх! На сходзе сказалі, што бацькі пры жаданні могуць купіць дзецям раскладушкі. А дадатковыя ложкі купляць садок не будзе, бо праз прастуды і іншыя прычыны ўсе 32 дзіцяці адначасова ў садок хадзіць не будуць», — расказала мінчанка Ганна.

«Наша Ніва» накіравала пытанне ва ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама. Намесніца начальніка аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Алена Баранава была катэгарычнай:

«Такой размовы проста не можа быць! Раскладушак у дзіцячых садках няма ўжо больш за 20 гадоў. Ні па адных санітарных нормах раскладушкі не могуць быць у дзіцячым садку — толькі ложкі з цвёрдымі матрацамі. Гэта нейкі злы жарт. Больш за тое, ні ў адным садку раёна ў групах няма 32 чалавек, у гэтым я вас запэўніваю. Таму і праблемы з ложкамі і шафкамі няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?