Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» ягоны бацька Вінцук Вячорка.

Франака затрымалі некалькі гадзінаў таму ў Мінску, ён паспеў тэлефанаваць дахаты, а потым тэлефонная сувязь абарвалася.

Вінцук Вячорка прыехаў у ваенкамат Савецкага раёну,

дзе падпалкоўнік Загорскі паведаміў яму, што Франак ужо адбыў для праходжання вайсковай службы.
Служыць хлопец будзе ў Баранавічах у 8‑ай радыётэхнічнай брыгадзе.

Сп.Вінцук зазначыў, што прызыў і адпраўка на службу адбываліся з шматлікімі парушэннямі заканадаўства.

Нагадаем, што 23 студзеня суд Савецкага раёну Мінска прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску. Сам маладзён настойвае на тым, што мае хваробы паводле якіх яго павінны былі спісаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?