У дзяжурную часць ДАІ патэлефанаваў берасцеец і паведаміў, што кіроўца «Фольксваген Крафтэр», які вёз пасажыраў са львоўскага аэрапорта ў Брэст, кіраваў машынай п'яным.

Пасажыр «Фольксвагена» праінфармаваў, што ў момант тэлефоннай размовы яны праходзяць памежны кантроль у прапускным пункце. Экіпаж ДАІ неадкладна выехаў.

У салоне знаходзіліся пасажыры — 4 дзяцей і 3 дарослыя, а сам кіроўца знаходзіўся ў «пакоі для затрыманых», куды яго накіравалі супрацоўнікі пункта пропуску чакаць ДАІ. Інспектары разбудзілі мужчыну і прапанавалі яму прайсці агляд. Аказалася, што 54-гадовы кіроўца сапраўды быў п'яны — 2,7 праміле.

Кіроўцу пагражае штраф у памеры да 100 базавых (2550 рублёў) і пазбаўленне правоў на тры гады. Аўтамабіль знаходзіцца на штрафной стаянцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0