Брэсцкае абласное ўпраўленне КДБ і Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю затрымалі групу махляроў, што прапаноўвалі жыхарам гарадоў Беларусі платныя паслугі ў сферы крэдытавання.
Затрыманыя 26-гадовая жыхарка Баранавічаў і 33-гадовы грамадзянін Украіны. Дзейнічалі зламыснікі ад імя няіснай арганізацыі з вясны мінулага году, за дапамогу ў «падборы варыянту беспрацэнтавага крэдытавання набыцця (будаўніцтва) жылля» бралі спачатку па 300 даляраў, а пад канец сваёй кіпучай дзейнасці — па 500 еўра. У дурнях апынуліся жыхары Мінску, Брэсту, Гродна, Магілёва, Баранавічаў, Ліды, Бабруйску ды іншых гарадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?