Як паведамляе Mogilevnews.by, паведамленне аб крадзяжы 250 даляраў паступіла ў міліцыю ад мясцовай жыхаркі. Жыхарка Бабруйска адзначыла, што ведае, хто забраў грошы. У якасці доказу яна прад'явіла відэакасету, на якой быў зафіксаваны момант крадзяжу.

Як высветлілася пазней, у заяўніцы сталі знікаць пэўныя сумы грошай з камода. У кватэру прыходзіў дапамагаць сацыяльны работнік. Каб высветліць, куды ж знікаюць грошы, у хаце паставілі відэакамеру. У выніку зламысніцу затрымалі супрацоўнікі бабруйскага крымінальнага вышуку.

У дачыненні да 47-гадовай жанчыны распачата крымінальная справа за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0