Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у сваім Telegram-канале адрэагаваў на словы грузінскага тэлевядучага Георгія Габунія, які ў жывым эфіры аблаяў матам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён назваў журналіста «поскуддзю і падонкам».

«Ён не з'яўляецца ні сынам Каўказа, ні мужчынам, ні горцам. На Каўказе мужчына не прамаўляе падобныя словы нават на адрас свайго кроўніка», — напісаў Кадыраў. Ён дадаў, што Габунія — «ганьба грузінскага народа і Грузіі».

«У свеце мільёны маладых людзей, якія глыбока паважаюць Уладзіміра Пуціна. Габунія трэба схаваць за сямю платамі, бо першы ж сустрэчны можа зрабіць з ім тое, чаго ён заслужыў», — напісаў Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0