08.07.2019 / 22:42

Сузаснавальнік Apple Стыў Возняк заклікаў людзей выдаліцца з сацсетак 18

Сузаснавальнік Apple Стыў Возняк, які раней выдаліў свой профіль на Facebook, заявіў, што так мусіць зрабіць кожны, піша TMZ. Ён таксама прапанаваў карпарацыям дазволіць людзям даплачваць за бяспеку асабістых даных, замест таго каб таемна перадаваць іх рэкламадаўцам.

Адсутнасць прыватнасці — занадта высокая цана за карыстанне Facebook, лічыць Стыў Возняк. Усе людзі розныя, і некаторыя лічаць, што прывілеі платформы вартыя таго, каб ахвяраваць асабістымі данымі, адзначыў Возняк, «але мая парада большасці: вы павінны знайсці спосаб сысці з Facebook».

Возняк, па яго словах, занепакоены ўварваннем карпарацый у прыватнае жыццё, але не думае, што гэта магчыма спыніць: «Цяпер яны могуць з дапамогай лазера вылічыць вас па сэрцабіцці, яны могуць праслухоўваць вас з дапамогай мноства прылад. Пра Alexa напісалі ўжо шмат навін. <…> Спыніць гэта практычна немагчыма».

«Мяне проста жах бярэ», — падкрэсліў Возняк.

NN.by

49
Чеснок / Адказаць
08.07.2019 / 23:14
Мне нечего скрывать от корпораций. Если им интересно слышать звук моего пердежа во время включенной колонки, то ну флаг им в руки.
10
Алексей минский / Адказаць
08.07.2019 / 23:14
Гэта так!
13
Сямён / Адказаць
08.07.2019 / 23:18
Зараз гэта ўжо не спыніць. Далей будуць робаты, якія змогуць не толькі падглядаць і падслухваць, але і трымаць пад кантролем нас з вамі.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру