Праліўны дождж стаў прычынай паводкі ў Вашынгтоне, сталіцы ЗША, а таксама ў прылеглых раёнах у штатах Мэрылэнд і Вірджынія, паведамляе NBC News. Тысячы чалавек засталіся без электрычнасці.

Дажджы затапілі дзясяткі дарог, з-за чаго іх закрылі. Мясцовыя ўлады рэкамендавалі кіроўцам адмовіцца ад паездак.

У Арлінгтоне, прыгарадзе Вашынгтона, затапіла станцыю метро «Virginia Square»: вада паступала ўнутр на працягу 20 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0