Пасажырскі цягнік збіў жанчыну паміж станцыяй Рэста і Чавусамі, паведамілі БелТА ў МУС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 ліпеня. На перагоне Рэста — Чавусы ў 19.45 пад пасажырскі цягнік Магілёў — Камунары трапіла 84-гадовая жыхарка Горак. Яна ішла ўздоўж рэек, на сігналы цягніка не рэагавала. Было прыменена экстранае тармажэнне.
Пацярпелую шпіталізавалі.