Instagram уводзіць новыя функцыі, каб змагацца з абразай і здзекам у каментарах
Новыя функцыі заснаваны на штучным інтэлекце. Ён будзе аналізаваць змест каментара яшчэ да публікацыі і, калі ён абразлівы, паведамляць пра гэта аўтару і прапаноўваць перапісаць яго ці выдаліць.
Таксама карыстальнікі змогуць абараніць свой профіль ад здзекаў. Функцыя Restrict дазволіць схаваць крыўдныя каментары пад пастом — іх будзе бачыць толькі той, хто іх напісаў. Пры гэтым нядобразычліўцы не будуць ведаць, што патрапілі ў «чорны спіс».
— Мы ведаем, што здзекі — праблема, з якой сутыкаюцца многія, асабліва маладыя людзі. Мы імкнемся весці барацьбу з анлайн-запалохваннем і пераглядаем увесь досвед Instagram, каб выканаць гэта абавязацельства, — адзначае генеральны дырэктар Instagram Адам Мосэры. — Гэта асабліва важна для падлеткаў, таму што яны менш паведамляць пра здзекі ў інтэрнэце, нават калі найбольш перажываюць з-за іх.
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары