Рух па Паўднёвай магістралі адкрываецца 10 ліпеня, паведаміў «Мінск-Навінам» галоўны інжынер ГП «Гардарбуд» Васіль Цібеж.
Магістраль размяшчаецца ў Кастрычніцкім раёне і з'яўляецца працягам вул. Валадзько. Яна праходзіць паралельна чыгунцы да перасячэння з вул. Асаналіева — Сярова. У перспектыве аб'ект плануюць прадоўжыць да МКАД.
Часткова рух па новай магістралі адкрыўся яшчэ ў лютым. Цяпер ён запускаецца на ўсім працягу.
Агульная працягласць новай вуліцы амаль 2,5 кіламетра. На яе скрыжаванні з вул. Аэрадромнай пабудавана двухузроўневая транспартная развязка з аўтамабільным мостам.