Прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Сяргей Араеў паведаміў Радыё Свабода, што 8 ліпеня консульскія супрацоўнікі наведалі затрыманых прадстаўнікоў фірмы «Піра-Рос».
Сустрэча адбылася ў следчым ізалятары № 1 Мінска, што на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца затрыманыя Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў.
«Стан здароўя расійскіх грамадзян здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрыманьня расіяне не маюць. Працягваецца праца з адвакатамі, падтрымліваецца сувязь са сваякамі затрыманых», — паведаміў Сяргей Араеў.