Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

Мінскі абласны суд вынес вызначэнне аб прымяненні прымусовых мер бяспекі і лячэння да жыхаркі Маладзечна, якая задушыла 8-гадовага сына, піша kraj.by

Трагедыя адбылася 26 студзеня ў Маладзечне, дзе 29-гадовая жанчына жыла з сынам, сваёй маці і трыма братамі. Пасля забойства яна сама патэлефанавала ў міліцыю і заявіла, што задушыла дзіця.

Пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Сяргей Шаравар распавёў kraj.by:

— Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што абвінавачаная пакутуе на псіхічнае захворванне і ў момант здзяйснення злачынства была ў неадэкватным стане. Паводле вызначэння суда, жанчына будзе праходзіць лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са строгім наглядам аж да выздараўлення.

Маладзечанку будуць лячыць у адной з псіхіятрычных бальніц у Гродзенскай вобласці. Пацыенты там жывуць у палатах, але з кратамі на вокнах і пад строгім кантролем. Курс лячэння можа працягвацца каля 15 гадоў.

На судовым следстве былі прадстаўлены запісы камер відэаназірання, якія ў кватэры усталяваў адзін з братоў абвінавачванай. На запісе відаць, як жанчына заходзіць з сынам у пакой і зачыняецца там на замок. Праз некаторы час яна выходзіць, ідзе ў прыбіральню, потым вяртаецца назад.

Сама абвінавачаная распавяла, што адбывалася ў пакоі. Паводле яе слоў, яна ўзяла вяроўку для бялізны, якую купіла напярэдадні, у дзве рукі. Сын спытаў: «Мама, што ты будзеш рабіць?» — «Будзем гуляць», — быў адказ. Дзіця ўзрадавалася.

Маці падышла да сына ззаду, накінула на шыю вяроўку і задушыла. Потым хацела сама пакончыць з жыццём, павесіўшыся, але не адважылася і патэлефанавала ў міліцыю.

«Пазваніла і пайшла вешацца ў ванну» — што вядома пра трагедыю ў Маладзечне, дзе жанчына задушыла 8-гадовага сына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?