Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Падчас канцэрта лідар The Rolling Stones, брытанец Мік Джагер высмеяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе The Independent.

Артыст згадаў памылку, якую Трамп дапусціў у прамове, прымеркаванай да святкавання Дня незалежнасці ЗША. 4 ліпеня кіраўнік краіны заявіў, што амерыканская армія захоплівала брытанскія аэрапорты падчас вайны 1775 года — больш чым за стагоддзе да з'яўлення першых самалётаў.

Мік Джагер сказаў, што Дзень незалежнасці ЗША заўсёды быў «кранальным святам для нас, брытанцаў». «Насамрэч прэзідэнт выказаў вельмі добрую думку ў сваім выступе напярэдадні вечарам. Калі б толькі ў брытанцаў былі аэрапорты, для нас усё магло б скласціся інакш», — пажартаваў артыст.

Памылка Трампа выклікала фурор і шмат жартаў у інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0