09.07.2019 / 13:13

Лукашэнка — Гуцэрыеву: Гэта ўнікальны выпадак, калі мусульманін будуе праваслаўны храм 3

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прадпрымальнікам Міхаілам Гуцэрыевым будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната і перспектывы рэалізацыі прадукцыі, піша БелТА.

«Самае галоўнае, я хацеў бы сёння пачуць ад вас аб тым, як ідзе будаўніцтва асноўнага нашага праекта — камбіната па здабычы калійных соляў, угнаенняў, якія вы бачыце ўжо цяпер перспектывы па здабычы і рэалізацыі гэтай прадукцыі», — сказаў ён.

«Нам вельмі важна, каб мы склеілі адносіны «Слаўкалія» з Беларускай калійнай кампаніяй і на рынак вы выходзілі ўзгоднена.

Пасля таго, як мы ўвядзём Нежынскі камбінат, і пасля таго, як мы ўвядзём на Прыпяці (мы адкрылі ўжо прадпрыемства), мы зоймем практычна першае месца па здабычы калійных угнаенняў у свеце. То-бок у нас будзе магчымасць дыктаваць умовы рэалізацыі.

Хацелася б ужо зараз пачынаць у гэтым кірунку працаваць, як некалі мы з вамі дамаўляліся. Мяне цікавіць гэта праект, як ён рэалізуецца», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Міхаілу Гуцэрыеву за яго дабрачынную дзейнасць у Беларусі.

«Дзякуй за храм. Гэта ўнікальны выпадак, калі мусульманін будуе праваслаўны храм для людзей», - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў словы падзякі і за падтрымку спорту, пабудаваную школу.

NN.by

0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
09.07.2019 / 13:24
... а спасибо за мерседес где ?
0
меркаванне / Адказаць
09.07.2019 / 13:33
На "вы". Рэдчайшы выпадак. 
1
1+1+1 / Адказаць
09.07.2019 / 14:15
только для шкловских - это уникальный случай. для всех умных людей - это старый PR (работа с общественностью) , работа на пблисити (положительные публикации), работа над репутацией бренда (брендинг) и GR (работа с государственными органами) - в данном случае не уникальная, а топорная и примитивно-грубая. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру