Пастар Дэвід Кейн з Натынгемскай эпархіі вырашыў упрыгожыць сваю капліцу нацыянальнымі сьцягамі 32 краін, каманды якіх бяруць удзел у першынстве сьвету па футболе ў Нямеччыне.

Ён спадзяецца такім чынам прыцягнуць да малітвы парафіянаў-заўзятараў.

Цягам усяго чэмпіянату Кейн паабяцаў маліцца за перамогу зборнай Англіі. Сьвятар, вядомы сваёй страсьцю да футболу (сам ён фан каманды «Натынгем форэст») мяркуе, што гэты чэмпіянат – цудоўная пляцформа для лепшага паразуменьня між народамі: «Такая падзея можа стаць крокам да аб’яднаньня народаў, не зважаючы на палітычныя, расавыя і рэлігійныя разыходжаньні».

Варта зазначыць, што прападобны Кейн, які адказвае ў эпархіі за прыцягненьне новых вернікаў, у сваёй працы часта зьвяртаецца па дапамогу футболу. У прыватнасьці, ставіць гульцоў нацыянальнай зборнай у прыклад моладзі.

Expres.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0