Птушку, рыбу і пушных звяроў у Беларусі плануецца ўключыць у пералік жывёл, якія падлягаюць ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і адсочванню на фермах.

Як расказала дырэктар Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі Анжэла Боршч, змены ў заканадаўства могуць быць прыняты ў лістападзе.

«На гэты момант мы рэгіструем пяць відаў жывёл: буйную рагатую жывёлу, свінні, авечкі, козы, коні.

У абноўленым законе дададуцца новыя жывёлы — пушныя звяры, трусы, птушка, рыба і іншыя жывёлы-гідрабіёнты», — сказала Анжэла Боршч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?