09.07.2019 / 22:14

Начальнікі беларускага і ўкраінскага генштабоў сустрэліся ў Кіеве, каб абмеркаваць супрацоўніцтва 2

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў у Кіеве сустрэўся з начальнікам Генеральнага штаба — Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Украіны генерал-лейтэнантам Русланам Хамчаком, паведамляе міністэрства абароны.

Бакі абмяняліся поглядамі на стан рэгіянальнай бяспекі, рызыкі і выклікі для кожнай з дзяржаў. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Алег Белаконеў падкрэсліў, што Беларусь будзе і надалей імкнуцца да падтрымання добрасуседскіх адносін, добрасумленна выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы як у пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і па мерах кантролю над узбраеннямі.

0
меркаванне / Адказаць
09.07.2019 / 23:48
А хто кантраляваў небяспеку тут, калі выкралі ўкраінца Грыба на тэрыторыі Беларусі і адвезлі ў турму ў расею?
1
Аnita / Адказаць
10.07.2019 / 06:59
в Кремле взвоют,зрада зрадная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру