10.07.2019 / 09:31

Сёння БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў

Супернікам у першым раўндзе кваліфікацыі будзе польскі «Пяст». Першая гульня пройдзе сёння на «Барысаў-Арэне». Пачатак у 20.00. Матч у адказ праз тыдзень.

Пераможца двубою згуляе ў наступным раўндзе з пераможцам пары «Лінфілд» / «Русенборг».

Але нават калі БАТЭ саступіць, то будзе працягваць далейшую барацьбу праз кваліфікацыю Лігі Еўропы. Два апошнія гады БАТЭ гуляў у групавым раўндзе ЛЕ

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру