Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Паско, начальнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс, першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнік штаба Ігар Бурмістраў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Васільеў.

Лукашэнка таксама ўручыў пагоны генерал-маёра начальніку 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл Уладзіславу Будзіку, памочніку міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах — начальніку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Леаніду Касінскаму, начальніку сувязі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генштаба Алегу Мішчанку, намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Даўгалеўцу.

У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі прэзідэнта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?