Трагедыя са смяротным канцом адбылася раніцай 5 ліпеня ў полі непадалёк ад вёскі Ліхасельцы Пружанскага раёна, паведамляюць «Раённыя будні».

Пад працуючы падборшчык самаходнай ільноцерабілкі трапіў жыхар Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, мужчына спаў пад кучай лёну. Па факце заведзена крымінальная справа, усе абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0