Фота Брэсцкай міліцыі
Смяротная аварыя адбылася каля апоўначы 9 ліпеня на вуліцы Маскоўскай у Брэсце. За рулём «Фальксвагена Гольфа» быў 21-гадовы берасцеец. На хуткасці ён пратараніў тралейбус, што спыніўся ў крайняй правай паласе, паведамляе ДАІ.
Кіроўца «Фальксвагена» загінуў на месцы.
Як пішуць карыстальнік сацсетак, дзве машыны ехалі навыперадкі з Кобрынскага моста.
«Бліжэй да прыпынку ля траліка зляцелі рогі, кіроўца пайшоў іх ставіць … Адна тачка праляцела, другая (фальксваген 5) на хуткасці пад 130 км/г урэзаўся ў тралейбус», - напісаў у групе «Анлайн Брэст» Укантакце карыстальнік.