10.07.2019 / 13:30

Інтэрнэт рагоча з таго, як праўладныя прафсаюзы наладжваюць работу ў сацсетках  12

Суполка «Чай з малінавым варэннем» апублікавала камічнае распараджэнне Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Арганізацыя выслала сваім сябрам інструкцыі, як трэба сябе паводзіць у сацыяльных сетках.

«Забяспечыць рэгулярнае наведванне старонкі прафсаюза ў фэйсбуку, пры наведванні старонкі абавязкова ставіць сваю ацэнку (лайк) і дзяліцца навінамі (рэпост)», — у такім стылі напісана распараджэнне. 

«Наша Ніва» звярнулася ў згаданы прафсаюз, каб атрымаць тлумачэнні. 

Па словах сакратара, за гэтыя рассылкі адказвае галоўны спецыяліст Ілля Кругленя. Той пацвердзіў, што інфармацыя праўдзівая. «Так, трэба падпісацца! Трэба весці дзейнасць таксама!», — сказаў ён. 

Ці верыць ён, што такая палітыка заахвочвання будзе эфектыўнай? 

«Гэта не так працуе — мая справа не «верыць», а выконваць. Што давялі, тое я перасылаю. Давялі зверху, гэта не я прыдумаў. Мне давяло начальства, а адкуль далей сыходзіць, я не ведаю», — сказаў Кругленя. 

АЯ

0
bugaga / Адказаць
10.07.2019 / 13:42
Калі мазгоў няма, навошта яму плаціць? Можна проста на праграму замяніць, ёй плаціць ня трэба.
0
Заканаускi / Адказаць
10.07.2019 / 14:02
Бяздумныя выканауцы.
0
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
10.07.2019 / 14:04
А як наконт "прокомментировать новость"? Ці "прафсаюз" баіцца гласу народа? Таго народа, за чые грошы існуюць функцыянеры гэтай незразумелай структуры?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру