Канцлера Германіі Ангелу Меркель зноў стала трэсці падчас афіцыйнай сустрэчы. Гэта адбылося трэці раз прыкладна за тры тыдні.

Кепска Меркель стала падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Анты Рыне ў Берліне. Кадры з'явіліся ў твітары. На відэа бачна, як Меркель стаіць і яе калоціць побач з кіраўніком фінскага ўрада, а затым запрашае яго прайсці далей.

Раней канцлеру станавілася дрэнна падчас афіцыйных сустрэч з Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0