Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Фактары, якія падштурхоўвалі інфляцыю, слабеюць, арыенцір у памеры 5 працэнтаў у гадавым выражэнні захоўваецца, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, піша БелТА.

«Мы казалі неаднаразова, што чакалі ў першым паўгоддзі таго факту, што ў гадавым выражэнні інфляцыя будзе знаходзіцца вышэй за вызначаную на год. Але якраз тыя фактары, якія падштурхоўвалі інфляцыю, слабеюць, мы бачым гэта ў апошнія месяцы. Таму лічым, што будзем знаходзіцца паблізу нашай мэты - 5 працэнтаў», - сказаў Сяргей Калечыц.

Паводле яго слоў, на рост інфляцыі аказвалі ўплыў фактары, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, адставаннем росту прадукцыйнасці працы ад заработнай платы, а таксама знешнія фактары.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці павышэння стаўкі рэфінансавання з улікам інфляцыі (10%), намеснік старшыні Нацбанка растлумачыў, што пры разглядзе пытання ўзроўню стаўкі прымаецца пад увагу ўвесь спектр фактараў і прагнозаў. «У прынцыпе, магчымасці змянення або захавання ставак заўсёды вызначаюцца балансам фактараў. Складнікі гэтага балансу мяняюцца, мы іх ацэньваем і зробім адпаведныя высновы», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0