Пра выпадак паведамляе ДАІ Гродна
Пенсіянер трапіў пад задняе кола аўтобуса «МАЗ». Кіроўца пачынаў рух ад прыпынку «Тэатр лялек» у бок вуліцы 17 верасня. У гэты час пачуў жаночыя крыкі і спыніўся. Аказалася, што пенсіянера, які заходзіў у салон, заціснула дзвярыма.
Пацярпелага шпіталізавалі.