10.07.2019 / 15:19

З 18 ліпеня ў Мінску плануецца закрыць на рамонт яшчэ два масты

Пра гэта Мінск-навінам распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Першы пуцеправод знаходзіцца на 11-м км МКАД у раёне злучэння кальцавой дарогі з вул. Свіслацкай, другі — на вул. Чыгуначнай паміж вул. Фабрыцыуса і Суражскай. Для выканання работ рух на першым аб'екце арганізуюць па адной палове дарогі, затым па другой.

Мост на вул. Чыгуначнай будзе цалкам зачынены для транспарту.

Рамонт будзе доўжыцца да мая 2020 года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру