Пакуль у Гродне спрабуюць знесці, не заплаціўшы, харчы на 100 тыс. б.р., у Берліне, выдае на тое, злодзеі надумалі не разменвацца на дробязі: адным заходам абрабаваны гадзіннікавыя і ювелірныя склады вядомага гіпермаркету «Кауфгоф дэс Вэстэнс» (або як любяць скарачаць немцы - К.Д.В.) на суму 5 мільёнаў еўраў.
Паводле нямецкае газеты «Більд», на выходных злодзеі банальна прабілі сцяну і прашыліся ў сярэдзіну. Заснаваны ў 1907 годзе, «Універмаг Захаду» з 7-ю паверхамі і 60 тысячамі квадратных метраў гандлёвых плошчаў лічыцца найвялікшым гіпермаркетам Еўропы. Ён вявіўся настолькі вялікім, што крадзеж, які адбыўся ў суботу, была заўважаны толькі ў сераду.