10.07.2019 / 17:34

Чыноўнік, якога Зяленскі выгнаў з нарады: Я за гэтага дэбіла цягнуў мазу, я яму гэтага не дарую! 13

Сакратар гарадской рады Барыспаля Яраслаў Гадунок, якога прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выгнаў з працоўнай нарады, сабраўся падаць на кіраўніка дзяржавы ў суд. Пра гэта чыноўнік заявіў у інтэрв'ю выданню «Страна.ua».

«Вядома, я зараз у суд пайду. У мяне шок. Я за гэтага дэбіла цягнуў мазу… [заступаўся за яго — Рэд.] Я проста быў супраць Парашэнкі, таму я вымушана галасаваў за Зяленскага. А вы паглядзіце, як ён сябе паводзіў! Хіба прэзідэнт можа так сябе паводзіць? Ён казаў, што кожны з нас прэзідэнт — дык дайце мне слова! Я гатовы адказаць за любую капейку, за любы крымінал — праверце мяне. Але не мае маральнага права прэзідэнт паводзіць сябе так. Я яму гэтага не дарую», — сказаў Гадунок.

Паводле яго слоў, да нарады Зяленскі не ведаў пра судзімасці ўдзельніка сустрэчы, — пра гэта прэзідэнту паведаміў яго памочнік проста падчас мерапрыемства. Чыноўнік панаракаў, што, прачытаўшы бруд з інтэрнэту, Зяленскі адмовіўся выслухаць яго даклад аб праблемах у раённай адміністрацыі і назваў бандытам.

Паведамленні пра судзімасць за разбой Гадунок абверг. Чыноўнік заявіў, што супраць яго распачыналі справы, але віну даказаць не змаглі.

Чытайце таксама: «Выйдзі адсюль, разбойнік!» Зяленскі выгнаў з сустрэчы мясцовага чыноўніка ВІДЭА

NN.by

42
Максим / Адказаць
10.07.2019 / 17:39
Типичный избиратель зеленского. Такие как порошенко ему поперёк горла!
16
Кажыма праўду / Адказаць
10.07.2019 / 17:46
Цяжкое пахмелле ЗЁ!лупаў. Разумны вучыцца на памылках РБ, дурань – абірае ЛУ-ЗЁ!блазнаў :(

А яшчэ колькі год назад Украіна была светлай надзеяй усяго Балта-Чарнаморскага краю...
75
Адыкватник) / Адказаць
10.07.2019 / 18:03
Максим, иди ты гуляй! мо свыоим порошенко.. скоро петя будет сидеть 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру