10.07.2019 / 18:05

МЗС Эстоніі выклікаў расійскага дыпламата з-за салюту ў гонар «вызвалення Таліна» 2

Міністэрства замежных спраў Эстоніі сёння выклікала прадстаўніка пасольства Расіі і выказала пратэст з нагоды планаў Масквы арганізаваць салют 22 верасня, перадае Postimees.

Па словах міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, паведамленне Расіі аб арганізацыі салюту ў дзень 75-й гадавіны акупацыі Таліна савецкімі войскамі — гэта правакацыйны крок.

«Другая Сусветная вайна азначае для Эстонскай Рэспублікі як нямецкую, так і савецкую акупацыю. У 1944 годзе пасля выхаду нямецкіх войскаў у Таліне заняў пасаду канстытуцыйны ўрад Эстонскай Рэспублікі», — сказаў міністр.

Як паведамляе расійская Заходняя вайсковая акруга, у гэтым і наступным годзе ў Маскве будуць арганізаваны 17 салютаў, каб адзначыць 75-ю гадавіну ўваходу савецкіх войскаў у сталіцы розных краін.

22 верасня 1944 года савецкія войскі ўвайшлі ў Талін, і Масква называе гэта Днём вызвалення Таліна. У Эстоніі 22 верасня адзначаецца як Дзень супраціву, паколькі менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму савецкія войскі зрынулі законны ўрад Эстоніі.

NN.by

2
Кажыма праўду / Адказаць
10.07.2019 / 23:03
Весткі з прыбалтыйскага фронту змагання з неабальшавізмам.

Шаноўная НН, трэба больш навінаў пра нашых паўночных суседзяў – краіны Прыбалтыкі ды Скандынавіі. Перспектыўны напрамак супрацоўніцтва ў рамах Балта-Чарнаморскага рэгіёну таксама дае падставу вырвацца з каляіны расейскай інфармацыйнай прасторы. Якая, напрыклад, задае трэнд падвышанай увагі да падзеяў ва Украіне, што само па сабе выдатна, але варта захоўваць баланс і сістэмна пашыраць кругагляд грамады, фармуючы актуальны цэнтральна-усходнеэўрапейскі кантэкст.
4
Szcz / Адказаць
11.07.2019 / 09:23
Кажыма праўду, мозги купи
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру