10.07.2019 / 18:21

У Расіі ў аварыі з беларускай фурай загінулі 4 чалавекі

Сёння раніцай у Макушынскім раёне (Курганская вобласць, Расія) 51-гадовы кіроўца «жыгулёў» страціў кантроль і заехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з фурай Volvo, якой кіраваў 24-гадовы беларус, паведамляюць расійскія сілавікі.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля і трое яго пасажыраў загінулі на месцы, да прыезду хуткай дапамогі.

Сярод загінулых — 7-гадовы хлопчык. Дзіцячага крэсла ў машыне не было. Кіроўца вялікагруза не пацярпеў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру