Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім твітары, што хутка санкцыі супраць Ірана будуць значна пашыраны з-за парушэння пагаднення.
«Іран даўно таемна «ўзбагачае» (уран — Рэд.), што з'яўляецца поўным парушэннем жудаснага пагаднення за 150 мільярдаў даляраў, складзенага Джонам Кэры і адміністрацыяй Абамы. Памятайце, што гэтае пагадненне павінна было скончыцца праз некалькі гадоў. Санкцыі хутка будуць павялічаны, істотна!» — напісаў Трамп.