У Гродне жыхары вуліцы Шчорса абсталявалі ў двары месца для гатавання шашлыка, піша Newgrodno.by.

Жыхары і кіруючая кампанія зрабілі ўсё, каб даручаная ім тэрыторыя стала не проста камфортнай, але і бяспечнай.

Жыхары дома даведаліся, што ўстаноўка мангала ў двары не забароненая. Пры ўсталёўцы неабходна ўлічваць нормы МНС, бо мангал — гэта не вогнішча, і тут ёсць свае правілы бяспекі.

  • Пад рукой павінен быць вогнетушыцель з масай рэчыва для тушэння не менш за два кілаграмы ці дзесяць літраў вады.
  • Мінімальная адлегласць ад мангала да будынкаў і збудаванняў — сем метраў.
  • Для распальвання вугалю нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці.
  • Недапушчальна пакідаць падпалены мангал без кантролю або пад наглядам дзяцей..
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0