10.07.2019 / 20:41

У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі адпачыць на курорце. Тых, хто не паедзе, паабяцалі звольніць 5

У Туркменістане чыноўнікаў абавязалі адпачыць на каспійскім курорце Аваза пад пагрозай звальнення, паведамляе Радыё Азаттык.

Іх абавязалі купіць пуцёўкі па кошце ў тры сярэднія зарплаты чыноўніка.

«Нам кажуць, што ўсіх, хто не паедзе, цалкам звольняць», — сказаў на ўмовах ананімнасці чыноўнік з Дашагуза.

Паводле работнікаў дзяржаўных структур, ім неабходна набыць пуцёўкі працягласцю да дзесяці дзён. Іх кошт у сярэднім складае 740 даляраў на чалавека без абедаў, вячэраў і праезду.

Курорт Аваза будавалі ў перыяд з 2007 па 2017 год. Ён быў часткай амбіцыйнага плана прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава па стварэнні турыстычнай інфраструктуры сусветнага класа. Праект каштаваў некалькі мільярдаў даляраў, але пустуе.

4
Юзік Крулеўскі / Адказаць
10.07.2019 / 20:51
А як у іх са свабодай слова?
7
Aleh / Адказаць
10.07.2019 / 21:21
Вот бы у нас так )))).Чем чиновникам от диктатуры тяжелее живется тем мне легче на душе.
3
ugo / Адказаць
10.07.2019 / 22:52
Вельмі добрая ідэя. Вось бы і ў нас так. Прымусіць усіх чыноўнікаў купіць джылі i толькi iмi карыстацца. Сталіцай краіны зрабіць Астравец і перасяліць туды ўсіх чыноўнікаў з сем'ямі (Мiнск застанецца звычайным абласным цэнтрам). Кожны правальны праект (напрыклад, мармуровая ялавічына) сплачваць з зарплаты аўтара праекта.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру