«У нас усе гады высокі ўзровень. 100 балаў дзеці не набіралі (сотня была толькі па рускай і ангельскай мовах), але заўсёды ёсць адзнакі, вышэйшыя за 90. Сёлета дзяўчынка-алімпіядніца на 98 балаў напісала», — расказвае намесніца дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Лельчыцкай раённай гімназіі Іна Стасенка.

Фота lelchitsy.by.

Фота lelchitsy.by.

Гімназія рускамоўная, але беларускую мову для здачы тэсціравання тут выбірае палова выпускнікоў.

Калі ў Мінску дзеці рыхтуюцца да ЦТ у рэпетытарскіх цэнтрах, то ў Лельчыцах — на школьных факультатывах і платных занятках, якія арганізуе сама гімназія. Беларускую мову тут выкладаюць тры настаўнікі. Яны працуюць у навучальнай установе ўжо 10 гадоў — ад самага яе адкрыцця.

Паступаюць выпускнікі з Лельчыцаў звычайна ва ўніверсітэты.

«У асноўным гэта Мінск і Гомель. Наша гімназія больш арыентавана на хіміка-біялагічны профіль, таму шмат дзяцей ідзе у медуніверсітэт. А так паступаюць і ў БДУІР, і ў БДУ», — дзеліцца Іна Стасенка.

Лідары з ліку раённых устаноў адукацыі ў рэйтынгу мяняюцца штогод. У 2016-м, напрыклад, на другім месцы па выніках ЦТ па беларускай мове была школа №10 Светлагорска з сярэднім балам 80,67.

«Той год быў вельмі яркім. Там сапраўды працаваў вопытны настаўнік, і матывацыя дзяцей была высокай», — успамінае дырэктарка школы Людміла Драпеза і дадае, што сёлета вынік не такі натхняльны: па папярэдніх падліках, сярэдні бал за ЦТ складзе 67.

Як раённым школам удаецца абстаўляць мінскія і абласныя?

«Думаю, ролю грае настаўнік і руплівасць навучэнцаў, якія выбіраюць мову як профільную дысцыпліну», — разважае Людміла Драпеза.

Дарэчы, большасць выпускнікоў светлагорскай школы таксама абіраюць прафесію медыка. На другім месцы па прыцягальнасці — політэхнічная адукацыя. А вось у філолагі, нягледзячы на добрае веданне мовы, ідуць нямногія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?