10.07.2019 / 23:01

Бацька папрасіў магілёўца паводзіць сябе годна, а той яго зарэзаў 3

42-гадовы магілёвец забіў бацьку. Канфлікт адбыўся ў кватэры дома на вуліцы Ямніцкай, калі ў госці да 62-гадовага мужчыны прыйшоў раней неаднаразова судзімы сын.

Сваякі часта канфліктавалі і высвятлялі адносіны.

У гэты вечар яны сабраліся ў чарговы раз, каб абмеркаваць праблемы адзін аднаго. Бацька паставіў на стол спіртное і пачастунак. Выпіўшы, гаспадар кватэры стаў сарамаціць сына за яго злачынствы, патрабуючы знайсці працу і нарэшце пачаць паводзіць сябе годна. Сын, якому надакучылі папрокі, таксама быўшы ўжо нецвярозым, узяў у рукі нож і ўдарыў ім бацьку ў грудзі.

Мужчына памёр на месцы. Яго сына затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Забойства».

2
Палкоўнік Зэман / Адказаць
11.07.2019 / 07:35
I зноў Магiлёў? Чыкага нейкае.
2
Электробус / Адказаць
11.07.2019 / 07:49
Нарыс з жыцця біясмецця
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
11.07.2019 / 20:04
Палкоўнік Зэман, родная старонка нашага лучазарнага .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру