Katerina Harvati, Eberhard Karlis Uni Tub

Katerina Harvati, Eberhard Karlis Uni Tub

Даследчыкі выявілі самыя старажытныя скамянелыя рэшткі прадстаўніка Homo sapiens за межамі Афрыкі, узрост якіх ацэньваецца ў 210 тысяч гадоў. Пра гэта гаворыцца ў працы, апублікаванай у часопісе Nature, коратка пра яе паведамляе BBC News.

Навукоўцы прыйшлі да такой высновы, прааналізаваўшы два чэрапы, знойдзеныя ў канцы 1970-х гадоў у пячоры Апідзіма на поўдні Грэцыі. Адзін з чэрапаў, паказала даследаванне, належаў неандэртальцу, які жыў 170 тысяч гадоў таму, другі - ранняму прадстаўніку сучаснага чалавека ў Еўропе.

Як адзначае Associated Press, знойдзеныя парэшткі прадстаўніка Homo sapiens на 16 тысяч гадоў старэйшыя за парэшткі, знойдзеныя ў Ізраілі ў 2018 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0