11.07.2019 / 11:01

Азербайджанскага студэнта, які забіў мінчука з-за дзяўчыны, асудзілі на 11 гадоў 12

Суд Заводскага раёна 11 ліпеня вынес прыгавор 18-гадоваму студэнту Акадэміі авіяцыі, грамадзяніну Азербайджана Рустаму Рагімаву. Маладога чалавека прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца з Мінска, з якім ён канфліктаваў з-за адной дзяўчыны, піша Tut.by

Рустама Рагімава прызналі вінаватым у наўмысным забойстве і прысудзілі да 11 гадоў узмоцненага рэжыму. Такое рашэнне сёння агучыў суддзя Алег Каляда.

Таксама абвінавачаны абавязаны выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды: па 70 тысяч — бацькам загінулага, па 50 тысяч — ягонаму брату і бабулі.

Раней пракурор Марына Лапаўхава прасіла прысудзіць студэнта да 11 гадоў пазбаўлення волі. У спрэчках дзяржабвінаваўца падкрэсліла, што не ўбачыла ў абвінавачанага «ні ценю раскаяння».

Сям'я загінулага заявіла грамадзянскія пазовы да абвінавачанага аб кампенсацыі маральнай шкоды: каля 100 тысяч рублёў кожнаму з бацькоў і бабулі.

«Будзеш гніць у турме, гад», — кінулі на развітанне сваякі забітага асуджанаму.

Судзяць студэнта-азербайджанца. Ён зладзіў масавую бойку праз дзяўчыну, усё скончылася забойствам

NN.by

0
Алесь / Адказаць
11.07.2019 / 11:07
Ці не занадта мягкае пакаранне? Ен жыцце ў чалавека адабраў.
0
Pauliuk / Адказаць
11.07.2019 / 11:13
А тым шакалам, што былі разам з ім і збівалі пацярпелага, што далі? Следзтва вырашыла не замарочвацца... Ну няхай ходзяць і далей забіваюць беларусаў.
0
ooo / Адказаць
11.07.2019 / 11:18
А свингера на 14 лет :D
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру