Для вырашэння попыту пасажыраў Белчыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжнародных ліній № 809/810 Мінск — Вільня. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня ўдзень у суботы.

Прадугледжваюцца прыпынкі ў Маладзечне, Смаргоні і Гудагаі.

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 13 гадзін 50 хвілін і прыбываць ў Вільню ў 17:00.

У адваротным кірунку цягнік № 810 Вільня — Мінск адпраўляецца ў 12 гадзін 40 хвілін і прыбываць у Мінск у 15:50.

Пагранічны і мытны кантроль на тэрыторыі Беларусі пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літвы ў тэрмінале станцыі Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0