11.07.2019 / 11:38

У Мінску за два дні скралі сем электрасамакатаў 4

Гэтым летам у сталіцы імкліва набірае папулярнасць кікшэрынг (пракат электрасамакатаў). Толькі за два ліпеньскія дні (5 і 6 ліпеня) у Мінску зарэгістравана сем крадзяжоў электрасамакатаў, якія знаходзіліся на вуліцах.

УСК па Мінску звяртае ўвагу, што самакаты можна пакінуць у любым пункце сталіцы. Але яны абсталяваныя GPS-антэнай, якая перадае інфармацыю аб яго месцазнаходжанні службе падтрымкі арганізацыі, супрацоўнікі якой заўсёды бачаць, дзе знаходзіцца самакат.

Следчымі прапануецца арэндадаўцам размяшчаць на самакатах інфармацыю аб яго прыналежнасці і правілы карыстання ім, якія дазволілі б грамадзянам адразу даведацца пра тое, што дадзены сродак перамяшчэння з'яўляецца ўласнасцю канкрэтнай арганізацыі.

NN.by

19
Мiця Выкручанскi / Адказаць
11.07.2019 / 12:59
...только семь ?!...вот молодцы -- эти наши пацаны !
2
Максим Дизайнер / Адказаць
11.07.2019 / 14:30
Мiця Выкручанскi,

Из Польшчы пишешь, бизнясмен?Тут бы уже сидел давно, да? 
1
tagasviet / Адказаць
11.07.2019 / 15:18
Божачкі, хто разбіраецца, дык хіба праблема антэну выцягнуць? Ці ўвогуле знішчыць GPS-трэкер якім разрадам электрашокера?Каму дужа трэба, той прыдумае, як сцягнуць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру